Семінар па сацыяльным бізнесе і ЦУР у Брэсцкай вобласці

Семінар пройдзе ў аграсядзібу ў Брэсцкай вобласці і скончыцца на фестывалі «Кантакт» у Новым Двары. На семінары прапрацуеце прадукт, імпакт мэтавую аўдыторыю і магчымасці для развіцця лакальных партнёрстваў у сваім рэгіёне сумесна з Настай Гулявінай (Impact Hub Moscow) і рэзідэнтамі міжнароднай праграмы SDG Accelerator. Удзел, пражыванне, харчаванне бясплатныя. Рэгістрацыя анлайн да 23 жніўня 2019.

На фестывалі абмяркуеце пытанні экалогіі і скарачэння адходаў, нефармальна прадставіце праекты, пазнаёміцеся з культурнымі практыкамі і грамадзянскімі праектамі, пратэстуеце эка-сцежку Белавежскай Пушчы.

Праграма пачынаецца 29 жніўня ў 15.00 у Брэсце. Затым трансфер даставіць групу ў Аграсядзібу ў вобласці, дзе мы правядзем два дні. 31 жніўня аўтобус даставіць нас да Новага Двара для ўдзелу ў фэсце "Кантакт" і прывязе ўсіх назад 1 верасня ў 15.00 у Брэст.

Удзельнікам/цай можа стаць сацыяльны прадпрымальнік/ца, журналіст/ка, блогер/ка, актывіст/ка і іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Праграма праводзіцца па ініцыятыве SOIN / Dekabristen e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

Крыніца: docs.google.com