Семінар па рэгістрацыі НКА (Віцебск)

Асамблея няўрадавых дэмакратычных асацыяцыяў і Цэнтр правовай трансфармацыі "Lawtrend" ладзяць у Віцебску семінар па тэме рэгістрацыі некамерцыйных арганізацыяў. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі мясцовых і рэгіянальных ініцыятыўных групаў, якія маюць намер зарэгістраваць грамадскае аб’яднаньня альбо іншай некамэрцыйнай арганізацыі.

Удзельнікі семінару даведаюцца пра існуючыя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацыяў і парадак рэгістрацыі. На семінары будзе абмеркавана практыка рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і г.д. Удзельнікі сустрэчы атрымаюць індывідуальныя парады і магчымасць прававой падтрымкі ў будучым.

Мерапрыемства пройдзе з 12 да 18 гадзін 22 сакавіка 2015 года.

Вядоўцы семінару - Юры Чавусаў, юрысконсульт Асамблеі няўрадавых дэмакратычных асацыяцыяў, Вольга Смалянка, дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі "Lawtrend".

Апошні дзень рэгістрацыі ўдзельнікаў - 18 сакавіка 2015 года. Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету.

 

Паводле BelNGO.info.