Семінар па рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў (Гомель)
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі запрашаюць на сэмінар-кансультацыю "Стварэньне і рэгістрацыя некамэрцыйных арганізацыяў", які пройдзе 16 лістапада 2014 года ў Гомелі.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў з Гомеля і Гомельскай вобласьці, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднаньня ці іншай некамэрцыйнай арганізацыі.
Падчас сэмінару будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў, іх адрозьненьні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з беларускім заканадаўствам. Удзельнікі семінару атрымаюць поўную інфармацыю адносна практыкі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў у Беларусі, а таксама выслухаюць парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў.
Трэнеры семінару - Вольга Смалянка (дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі) і Юры Чавусаў (юрысконсульт Асамблеі НДА).
Для ўдзелу ў семінары неабходна да 12 лістапада 2014 года запоўніць анкету.
Паводле Belngo.info.