Семінар па рэгістрацыі і фінансаванні НКА ў Беларусі (Мінск)
23 лістапада 2016 года ў Мінску пройдзе семінар "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый", які ладзіць Цэнтр прававой трансфармацыі "Lawtrend" (Беларусь) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі.
Запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных суполак з Мінска ды іншых гарадоў, якія маюць намер зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне, некамерцыйную арганізацыю.
Тэмы семінару: 1) прававыя формы НКА ў Беларусі, іх прававы статус, асаблівасці і працэс рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, фондаў, устаноў. інш.; 2) фінансаванне НКА (фундатарства, ахвяраванні грамадзян, замежнае фінансаванне, да т.п.). Удзельнікі мерапрыемства змогуць атрымаць індывідуальныя кансультацыі і парады ў пытаннях рэгістрацыі НКА.
Семінар разлічаны на 5 гадзін.
Анлайн-рэгістрацыя ідзе да 12:00 па мінскім часе 21 лістапада 2016 года.
Колькасць месцаў абмежавана.
Падрабязнасці тут.
Паводле Lawtrend.org