Семінар па пытаннях рэгістрацыі і фінансавання НКА (Брэст)
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend (Беларусь) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі арганізуюць семінар "Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне", які пройдзе ў Брэсце 17 верасня 2016 года.
Удзельнікі семінару пазнаёмяцца з юрыдычнымі формамі беларускіх некамерцыйных арганізацый, іх прававым статусам, працэсе рэгістрацыі адпаведна з заканадаўствам Беларусі. Усе зацікаўленыя атрымаюць інфармацыю пра правілы рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, фондаў, устаноў. Госці сустрэчы змогуць у далейшым карыстацца юрыдычнай падтрымкай пры падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі сваёй некамерцыйнай арганізацыі.
Таксама ўдзельнікі семінару даведаюцца пра крыніцы і шляхі фінансавання беларускіх некамерцыйных арганізацый: разгледзяць прававыя аспекты грашовых паступленняў. На семінары можна даведацца пра: правілы афармлення ахвяраванняў грамадзян, атрымання спонсарскай дапамогі ці замежнага фінансавання, інш.
Удзельнікі семінару атрымаюць індывідуальныя кансультацыі і матэрыялы па прававых аспектах фінансавання некамерцыйных арганізацый.
Анлайн-рэгістрацыя на семінар ідзе да 14:00 па мінскім часе 14 верасня 2016 года. Удзел бясплатны. Падрабязнасці - па спасылцы.
Паводле Lawtrend.org.