Семінар па правах студэнтаў (Мінск)
15 лістапада ў Мінску ў межах "Тыдню студэнта" пройдзе семінар "Правы студэнтаў простай мовай". Семінар ладзіць прафсаюзная група "Студэнцкая рада" і каманда адукацыйнай праграмы "Правы чалавека на пальцах". Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца студэнты беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.
У праграме семінару - тэорыя і філасофія правоў чалавека, правы студэнтаў, дыскусіі пра ролю і месца студэнта ва ўніверсітэце, а таксама гутарка пра дзеянні і механізмы абароны правоў студэнтаў. Падчас семінару будуць абмяркоўвацца сучасныя праблемы студэнцкай супольнасці ва ўніверсітэтах. Вядоўцы семінару - маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый. Для ўдзелу ў семінары неабходна да 13 лістапада (уключна) запоўніць анлайн-анкету. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Паводле Eurobelarus.info.