Семінар па правах чалавека ў Віцебску
чцв, 2014-10-09 11:30
25 кастрычніка 2014 года ў Віцебску Міжнародная школа правоў чалавека і грамадзскіх дзеянняў ладзіць адукацыйны семінар па тэматыцы міжнароднай салідарнасці ў сферы абароны правоў чалавека.
Адукацыйны семінар будзе праходзіць на працягу ўсяго дня і падзелены на этапы:
- азнакамляльна-адукацыйны блок "Правы чалавека на пальцах";
- вывучэнне дзеянняў у абарону грамадзскіх інтарэсаў;
- праваабарончае назіранне і інш.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты, а таксама ўсе жадаючыя незалежна ад узросту, сацыяльнага стану, веравызнання і г.д. Семінар пройдзе з 10 да 21 гадзіны. Інфармацыю пра месца правядзення сустрэчы атрымаюць выбраныя кандыдаты. Для заяўкі неабходна да 21 кастрычніка 2014 года ўключна запоўніць анлайн-анкету. Па дадатковых пытаннях трэба звяртацца на скрыню: [email protected].
Паводле Adukacyja.info.