Семінар па правах чалавека (Мінск)

30 кастрычніка 2014 года ў Мінску адбудзецца адукацыйны семінар па правах чалавека. Да ўдзелу ў навучанні запрашаюцца студэнты, а таксама ўсе жадаючыя ва ўзросце да 35 гадоў (уключна).

Удзельнікі адукацыйнага семінара азнаёмяцца з гісторыяй і ідэямі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека, а таксама з методыкай вызначэння парушэнняў правоў чалавека. У адукацыйную праграму ўваходзіць вывучэнне механізмаў абароны правоў чалавека, знаёмства з адрозненнямі дзейнасці праваабаронцаў і палітыкаў, вывучэнне паняццяў талерантнасці, свабоды і г.д.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 23:59 27 кастрычніка 2014 года запоўніць анлайн-анкету. Семінар пачнецца ў 18:30 30 кастрычніка 2014 года. Працягласць занятку - 2 гадзіны.

Семінар бясплатны, арганізатары не кампенсуюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў. Найбольш актыўным навучэнцам пасля семінару будзе прапанавана паглыбленае навучанне, а таксама стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый. Дадатковыя пытанні неабходна накіроўваць на е-мэйл: [email protected].

Паводле Adukacyja.info.