Семінар па праектаванні Касмічных станцый (Германія)
аўт, 2019-03-26 02:55
Удзел у семінары бясплатны, усім удзельнікам і ўдзельніцам прадастаўляецца месца жыхарства. Семінар адбудзецца 21-27 ліпеня 2019 у Штутгарце. Таксама прадастаўляецца грант на частковую кампенсацыю транспартных выдаткаў (500€). Міждысцыплінарнае супрацоўніцтва вітаецца, таму прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў/ц усіх дысцыплін. Дакументы неабходна адправіць на [email protected], тэма ліста: "SSDW 2019 Application" да 30 кастрычніка 2019.
На семінары ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:
- даведацца падрабязна аб распрацоўцы пілатуемай касмічнай сістэмы;
- стаць часткай міжнароднай каманды маладых спецыялістаў і вучоных;
- атрымаць вопыт праектавання сістэм, кіравання праектамі і арганізацыі каманд;
- выкарыстоўваць канцэптуальную дызайнерскую метадалогію і індывідуальныя інструменты.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- неабходна валодаць англійскай мовай;
- праяўляць цікавасць да палётаў чалавека ў космас;
- уменне працаваць у міжнароднай і міждысцыплінарнай камандзе.
Як падаць заяўку? Жадаючым неабходна падрыхтаваць такія дакументы:
- заяўка
- форма пацверджання
- рэзюмэ
- апошняя ведамасць з ацэнкамі
- фатаграфія (калі няма фатаграфіі ў заяўцы)
Крыніца: irs.uni-stuttgart.de