Семінар па праблемах ісламафобіі (Венгрыя)

Еўрапейскі моладзевы цэнтр з 16 па 20 верасня 2014 года ладзіць у Будапешце семінар па праблемах ісламафобіі ў Еўропе. Мэта семінара – даследванне ісламафобіі і неталерантнасьці, а таксама прасоўванне ідэяў рэлігійнай памяркоўнасьці і ўзаемапаразумення.

Да ўдзелу запрашаюцца наступныя кандыдаты:

  • выкладчыкі,
  • даследчыкі ў галіне правоў чалавека,
  • прадстаўнікі рэлігійных меншасцяў,
  • зацікаўленыя ў тэматыцы семінара.

  Патрабаванне да ўсіх кандыдатаў - добры ўзровень валодання ангельскай мовай, дастатковы, каб ўдзельнічаць у дыскусіях.

  Фінансавыя ўмовы: арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне падчас семінара. Удзельнікі таксама атрымліваюць кампенсацыю візавых і ўсіх транспартных выдаткаў. Апошні дзень падачы заявак - 19 жніўня 2014 года.

Паводле adukacyja.info