Семінар па новых тэхналогіях у Кіеве
З 4 па 9 чэрвеня 2015 года ў Кіеве (Украіна) пройдзе семінар па выкарыстанні новых тэхналогіяў у працы грамадскіх актывістаў "Крэатыўныя грамадскія кампаніі". Запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацыяў і ініцыятыўных групаў, якія жадаюць выкарыстоўваць новыя аудыёвізуальныя тэхналогіі ў сваёй грамадскай дзейнасці.
Працоўная мова семінару - руская.
Мэта семінару - навучанне грамадскіх актывістаў планаванню ўласных адвакацыйных кампаніяў па грамадскі важных пытаннях, стварэнне пляцоўкі для кааперацыі НКА і спецыялістаў у галіне вэб-дызайну, інфаграфікі, відэа, сацыяльных сетак і г.д.
Мерапрыемства ладзіць чэшская некамерцыйная арганізацыя "People in Need".
Перавага будзе надавацца кандыдатам з ідэямі грамадскіх кампаній, скіраваных на вырашэнне праблемаў у галіне грамадзянскіх правоў і свабод. Аўтары лепшых прапановаў атрымаюць фінансаванне на рэалізацыю сваіх праектаў.
Кандыдаты мусяць да 19 траўня 2015 года даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст (1 старонка) на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Семінар па крэатыўных кампаніях").
У матывацыйным лісце неабходна пазначыць:
- што ў жыцці Вашай супольнасці/горада/краіны Вы жадаеце змяніць?
- якім досведам грамадскай/грамадзянскай дзейнасці валодаеце,
- апісанне ідэі праекту сацыяльнага змянення, які Вы жадаеце рэалізаваць з дапамогай атрыманых на семінары ведаў.
Абраныя кандыдаты не пазней за 21 траўня 2015 года будуць запрошаны на мерапрыемства. Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на дарогу, пражыванне і харчаванне ва Ўкраіне. Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць на е-мэйл: [email protected].
Паводле New-Faces.