Семінар па медыяпісьменнасці ў Мінску
аўт, 2014-10-21 10:48
Цэнтр шведскiх даследванняў у Мінску запрашае на семiнар па медыяпiсьменнасцi, які адбудзецца 31 кастрычніка 2014 года. Лектары Ёран Андэрсан i Вольга Валле (iнстытут FOJO) падзеляцца сакрэтамi выжывання ў сённяшняй медыйна насычанай прасторы.
На семінар запрашаюцца студэнты мінскіх вышэйшых навучальных устаноў. Удзел у семінары бясплатны. Працоўная мова - англійская.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў семінару ажыццяўляецца да 27 кастрычніка 2014 года праз е-мэйл: [email protected], альбо па тэл.: (029) 775 46 79.
Паводле Adukacyja.info.