Семінар па лічбавым сторытэлінгу для блогераў (Адэса, Украіна)

Блогеры і анлайн-актывісты з ЕС, Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі, Азербайджана і Расіі запрашаюцца на семінар "Shift. Shape. Mobilize", які пройдзе з 31 ліпеня па 7 жніўня 2016 года ў Адэсе (Украіна). Мерапрыемства ладзяць нямецкая Федэральная Агенцыя па грамадскай адукацыі, распрацоўшчык адкрытага праграмнага забеспячэння для новых медыя "Sourcefabric" і некамерцыйная асацыяцыя "n-ost".

Удзельнікі засяродзяць увагу на "праўдзівай хлусні". Сучасныя грамадствы ў Еўропе вызначаюцца "палярызацыяй". Навучэнцы абмяркуюць, якім чынам людзі шукаюць адказы на пытанні ў моры інфармацыі, якая можа адпавядаць альбо не адпавядаць рэчаіснасці. Пытанні воркшопу: "Дзе заканчваецца праўда і пачынаецца папулізм ды прапаганда?", "Ці з'яўляецца хлуснёй замоўчванне падрабязнасцей альбо "вырыванне" цытаты з кантэксту?". Навучэнцы таксама абмяркуюць паводзіны "троляў", схаваныя маніпуляцыі і тэндэнцыйныя фразіроўкі, а таксама шляхі разбурэння "тролінгавых міфаў".

Патрабаванні да кандыдатаў:

- актыўнае блогерства альбо напісанне "пастоў" у сацыяльных сетках па актуальных грамадскіх, палітычных тэмах (наўпрост пра сацяльныя, эканамічныя, палітычныя або экалагічныя пытанні ў Вашай краіне, у ЕС альбо праз творчы падыход - з выкарыстаннем коміксаў, фотавыяў, музыкі і г.д.);

- валоданне ангельскай моваю (працоўная мова воркшопу);

- магчымасць удзельнічаць ва ўсіх этапах навучання з 31-га ліпеня па 7-га жніўня 2016 года.

Усе выдаткі ўдзельнікаў пакрываюць арганізатары, у тым ліку фінансаванне вандроўкі ў Адэсу (абодва бакі), пражывання, харчавання, выдаткаў на візу (пры неабходнасці) і неабходныя для навучання матэрыялы.

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-заяўку на ангельскай мове.

Набор удзельнікаў ідзе да 22 траўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле MladiInfo.eu.