Семінар па лабіраванні і ўплыве грамадскіх дзеячаў на прыняцце рашэнняў
4-5 снежня 2015 года ў Мінску "Еўрабеларусь" ладзіць семінар па лабіраванні і ўплыве грамадскіх дзеячаў на працэс прыняцця рашэнняў. Тэмы семінару: "сацыяльны капітал"; лабіраванне як тэхналогія па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў; сродкі грамадскага лабіравання і абмежаванні ў Беларусі; як грамадскія дзеячы могуць дасягнуць уплыву на сацыяльную, адукацыйную, экалагічную палітыку; інфармацыйная прастора як магчымасць пашырэння ўплыву.
У межах семінара пройдуць дыскусіі з прадстаўнікамі беларускага грамадскага сектару, будуць разгледжаны прыклады дзейнасці па лабіраванні ў розных сферах.
Для ўдзелу ў семінары неабходна да 25 лістапада 2015 года запоўніць анлайн-анкету. Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і аплочваюць дарожныя выдаткі ўдзельнікаў мерапрыемства.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: [email protected].
Крыніца: EuroBelarus.info.