Семінар "Моладзевая палітыка ў Беларусі і Літве"

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" запрашае прадстаўнікоў беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў, зацікаўленых у сістэмнай працы на карысць інтарэсаў беларускай моладзі, прыняць удзел у семінары "Моладзевая палітыка ў Беларусі і Літве", які пройдзе з 30 лістапада па 2 снежня 2014 года.

Мэта семінару - знаёмства з функцыянаваннем моладзевай палітыкі ў Літве, абмеркаванне моладзевай палітыкі Беларусі і магчымасцяў уплыву на яе. Удзельнікі семінару падчас адукацыйнага візіта ў Літву даведаюцца пра гісторыю станаўлення літоўскай моладзевай палітыкі, яе актуальныя прыярытэты і механізмы рэалізацыі правоў моладзі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 31 году;
  • пражыванне на тэрыторыі Беларусі;
  • зацікаўленасць ў абароне правоў моладзі і працы па прасоўванні яе інтарэсаў.

Да 23:59 6 лістапада 2014 года кандыдаты маюць запоўніць анкету і даслаць яе на е-мэйл: [email protected].

Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў семінару, аказваюць падтрымку пры атрыманні візы на час візіту. Удзельнікі атрымаюць зварот коштаў квіткоў (да месца правядзення мерапрыемтва і назад) пры наяўнасці квіткоў на руках (аўтобус ці цягнік 2га класу).

Паводле Ampby.org.