Семінар Міжнароднай валанцёрскай службы ў Бельгіі
З 23-га па 27-га лютага 2015 года ў горадзе Турнэ (Бельгія) пройдзе семінар "Доўгатэрміновае і сярэднетэрміновае міжнароднае валанцёрства". Мерапрыемства ладзіць Міжнародная валанцёрская служба (SVI) у партнёрстве з Каардынацыйным камітэтам Міжнароднай валанцёрскай службы (CCIVS), NVDA, Альянсам еўрапейскіх валанцёрскіх арганізацыяў (ALLIANCE) і Міжнароднай грамадзянскай службай (SCI).
У семінары возьмуць удзел больш за 40 міжнародных валанцёрскіх арганізацый.
Мэта семінару - абмен досведам працы (прыём, адпраўка і навучанне валанцёраў), пошук новых партнёраў. Унёсак удзельніка складае 95 еўра. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Падарожжа ў Бельгію ўдзельнікі семінару аплочваюць самастойна.
Для ўдзелу неабходна да 8 лютага 2015 года даслаць заяўку і прэзентацыю арганізацыі (на французскай і ангельскай мовах). Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: [email protected].
Паводле Ngo.by.