Семінар «Крытычная журналістыка ў эпоху лічбавага развіцця: доступ моладзі да непрадузятай інфармацыі» (Грузія)
суб, 2019-05-11 13:02
Праект - частка штогадовага плана «Digital Technology For Democracy: Youth Turns Threat Into Opportunity», у аснове праекта - даследаванне лічбавых правоў, удзелу моладзі і анлайн інструментаў, накіраваных на ўмацаванне зносін з анлайн аўдыторыяй. Арганізатары аплочваюць кошт пражывання, харчавання, навучальных матэрыялаў. Семінар адбудзецца 2-7 ліпеня 2019. Заяўкі прымаюцца анлайн да 19 траўня 2019.
Мэты семінара:
- Вызначыць і даследаваць сувязь паміж лічбавымі правамі і анлайн журналістыкай, павысіць узровень ведаў і практычных навыкаў для вызначэння фэйкавых навін.
- Прадставіць інструменты для актыўнай барацьбы з сфабрыкаванымі матэрыяламі ў інтэрнэце.
- Даць інструменты для актыўнай працы анлайн.
Патрабаванні:
- 16-35 гадоў;
- таксама прымаюцца заяўкі ад кандыдатаў з абмежаванымі магчымасцямі;
- асабліва запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі, якія маюць вопыт прасоўвання адкрытай культуры або досвед працы журналістам ці адпаведныя веды і матывацыю.
Крыніца: cdnee.org