Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый (Мінск)
Асветніцкая ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі" (Lawtrend) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый" запрашаюць на семінар-кансультацыю "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый". Мерапрыемства пройдзе 19 верасня 2015 года ў Мінску. Пачатак семінару - у 12:00. Месца мерапрыемства арганізатары паведамяць удзельнікам семінару дадаткова.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх ініцыятыўных групаў, якія рыхтуюцца распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання / некамерцыйнай арганізацыі.
Удзельнікі семінару пазнаёмяцца з існуючымі арганізацыйна-прававымі формамі некамерцыйных арганізацыяў (іх прававым статусам, працэсам рэгістрацыі згодна з дзейсным беларускім заканадаўствам), практыкай рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, установаў, фондаў. Госці сустрэчы атрымаюць індывідуальныя кансультацыі і парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў.
Удзельнікі семінару атрымаюць магчымасць у далейшым скарыстацца кансультацыямі па падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі і па прававых пытаннях дзейнасці недзяржаўнай арганізацыі.
Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў семінару ажыццяўляецца да 11:00 14 верасня 2015 года.
Паводле Lawtrend.org.