Семінар "Human Integrity" па тэме талерантнасці (Мінск)
аўт, 2015-11-03 10:37
Моладзевая праваабарончая група "Беларусь" 9 лістапада 2015 года пры падрымцы еўрапейскай арганізацыі "United" ладзіць у Мінску семінар "Human Integrity".
На семінары будуць разгледжаны пытанні супрацьстаяння сучасным формам фашызму, а таксама абмеркаваны праблемы талерантнасці ў грамадстве.
Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анлайн-анкету.
Пачатак мерапрыемства - а 19-й гадзіне.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца па 7 лістапада.
Інфармацыя пра месца правядзення семінара дасылаецца пасля падачы заяўкі.
Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на электронную скрыню: [email protected].
Больш падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле Belmpd.info.