Семінар-хакатон па гейміфікацыі школьнай гуманітарнай адукацыі ў Берасці

Семінар-хакатон па гейміфікацыі школьнай гуманітарнай адукацыі пройдзе ў Берасці 3-4 лістапада. Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі/цы гуманітарных дысцыплінаў, студэнты/кі профільных спецыяльнасцяў, спецыялісты/кі установаў і арганізацый адукацыі любой формы (дзяржаўныя, камерцыйныя, НДА). Каб стаць удзельнікам/удзельніцай трэба да 12 кастрычніка запоўніць анкету-заяўку.

У праграме мерапрыемства:

  • невялікая інфармацыйная ўводная пра тэорыю і існуючыя практыкі;
  • гейміфікацыі (сутнасць, інструментарый, паспяховыя прыклады);
  • шмат групавой працы па распрацоўцы гульнявых сцэнароў і элементаў з удзелам дасведчаных практыкаў - гейміфікатараў, гульнявых дызайнераў.


Пасля хакатону актыўныя удзельнікі/цы змогуць: падаць заяўку на конкурс па стварэнню сцэнароў-сюжэтаў для будучай анлайн адукацыйнай платформы і атрымаць сродкі на распрацоўку пілотных місій (па асобным тэмам і дысцыплінам). Альбо выкарыстоўваць атрыманыя веды і досвед у сваіх адукацыйных праектах.

Крыніца: drive.google.com