Семінар GFPS па міграцыі і сацыяльным прадпрымальніцтве
сер, 2016-05-25 19:16
Аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый GFPS запрашае моладзь у Берлін для ўдзелу ў семінары "GFPS Tri-Go! Міграцыя і сацыяльнае прадпрымальніцтва", які пройдзе з 30-га чэрвеня па 3-га ліпеня 2016 года. Удзельнікі пазнаёмяцца з асяроддзем сацыяльнага прадпрымальніцтва і ініцыятывамі па інтэграцыі ў Берліне, змогуць набыць навыкі планавання і менеджменту сацыяльных праектаў. Спампаваць праграму (на нямецкай мове).
Мовы навучання - нямецкая, польская.
Вітаюцца ініцыятыўныя кандыдаты ва ўзросце 20-26 год з Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Германіі.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне. Унёсак за ўдзел для беларусаў складае 10 еўра.
Дэдлайн - 4 чэрвеня 2016 года. Запоўніць анлайн-заяўку. Падрабязнасці - тут.
Паводле Adukacyja.info.