Семінар Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS) у Польшчы

3-7 сакавіка 2015 года ў Польшчы ладзіцца семінар для каардынатараў Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS). У мерапрыемстве прымуць удзел EVS-каардынатары з Польшчы, Славакіі, краін Усходняй Еўропы і Каўказа. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць абмеркаваць новую праграму "Erasmus +", абмяняцца досведам па праектах. Праграма сустрэчы ўключае дыскусіі, ацэнкі змяненняў EVS-праектаў у межах "Erasmus +", вывучэнне практычнага досведу арганізацыяў з розных краін, абмеркаванне магчымасцяў развіцця партнёрства і супольнасцяў.

У семінары прымуць удзел прадстаўнікі нацыянальных агенцый "Erasmus+ Youth in Action". Прадугледжаны воркшопы па камунікацыі, кіраванні канфліктамі, прафілактыцы прафесійнага "выгарання". Мэта семінару - павысіць якасць і даступнасць EVS-праектаў, замацаваць прафесійныя і персанальныя якасці EVS-каардынатараў, палепшыць патэнцыял і практычную рэалізацыю EVS-праектаў, наладзіць кантакты і міжнароднае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 13 студзеня 2015 года запоўніць анлайн-заяўку. Каб атрымаць дадатковую інфармацыю націсніце сюды.

 

Паводле Salto-youth.net.