Семінар для журналістаў у Лейпцыгу
пан, 2015-08-03 12:16
15-26 верасня 2015 года ў Лейпцыгу (Германія) Саксонскі фонд медыяадукацыі ладзіць семінар для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты:
- не старэйшыя за 40 гадоў,
- з досведам працы ў СМІ,
- з валоданнем нямецкай мовай.
Тэмы семінару - празрыстасць і незалежнасць сродкаў масавай інфармацыі.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне ўдзльнікаў.
Дэдлайн - 14 жніўня 2015 года.
Каб падаць заяўку, націсніце сюды. Падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства знаходзіцца на гэтай старонцы.
Паводле Adukacyja.info.