Семінар для вытворцаў прадуктаў харчавання (Мінск)
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ладзіць семінар «Лепшыя практыкі ў сектары вытворчасці прадуктаў харчавання» і запрашае на сустрэчу прадстаўнікоў/ц кампаній сектара харчовай прамысловасці. 20 лістапада 2018 у 9.30 у канферэнц-зале «Альбатрос» гасцініцы Марыёт Мінск (Мінск, пр-т. Пераможцаў, 20). Колькасць месцаў абмежавана. Уваход вольны, неабходна папярэдняя рэгістрацыя.
Аб глабальных трэндах развіцця сегмента перапрацоўкі, выкліках канкурэнцыі, асаблівасцях прасоўвання кампаній на знешнія рынкі раскажуць міжнародны эксперт па сектары харчовай прамысловасці Джэйн Рыглер-Файрклос (Вялікабрытанія) і эксперт па маркетынгу і прасоўванні - Габрыэль Венансіо (Францыя).
Джэйн Рыглер-Файрклос валодае 20-гадовым вопытам работы ў галіне кіравання ланцужкамі паставак, выбудоўванні бізнес-працэсаў, кіраваннем зменамі, лагістыцы і вытворчасці. Выдатнае веданне харчовай індустрыі. Досвед працы ў вытворчасці напояў, прадуктаў харчавання, кандытарскіх вырабаў, FMCG.
Габрыэль Венансіо - міжнародны эксперт па маркетынгу і продажах. Асноўныя кампетэнцыі - маркетынгавыя і рэкламныя кампаніі, маркетынгавыя даследаванні, маркетынгавыя праграмы лаяльнасці, дызайн і распрацоўка ўпакоўкі, BTL стратэгіі, кіраванне цэнаўтварэннем. Досвед працы ў вытворчасці напояў, прадуктаў харчавання, кандытарскіх вырабаў.
Крыніца: facebook.com