Семінар для моладзевых лідараў па гендэрнай роўнасці, рэпрадуктыўным здароўі і моладзевым удзеле
З 7 па 9 кастрычніка 2016 года Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі, рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА", сетка "Y-PEER Беларусь" ладзяць семінар-трэнінг "peer-to-peer" ("роўныя роўным") адукацыі для маладых лідараў у наступных галінах:
• Сэксуальнае і рэпрадуктыўнае здароўе, прафілактыка ВІЧ;
• Гендэрная роўнасць;
• Моладзевы ўдзел у грамадскім жыцці і лідарства;
• Здаровы лад жыцця і іншыя сацыяльныя пытанні здароўя;
• Дзейнасць сеткі "Y-PEER Беларусь".
Мерапрыемства пройдзе на базе ДРАЦ "Ждановічы", Мінскі район. Дэдлайн - 29 верасня 2016 года.
Семінар мае на мэце ўцягванне маладых лідараў у дзейнасць сеткі "Y-PEER Беларусь", развіццё іх патэнцыялу праз навучанне ў галіне сэксуальнага і рэпрадукцыйнага здароўя, гендэру, пашырэння ўдзелу ў грамадскім жыцці. Экспертамі і трэнерамі на мерапрыемстве будуць маладыя лідары сеткі PEER з Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцыгавіны, спецыялісты Фонда ААН у галіне народанасельніцтва, РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА".
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу моладзь і падлеткаў ва ўзросце 15-22 гадоў, якія маюць веды і досвед у правядзенні трэнінгаў па прафілактыцы ВІЧ і рэпрадукцыйнага здароўя, а таксама па іншых, пазначаных вышэй тэмах.
Каб паўдзельнічаць, неабходна да 29 верасня 2016 года запоўніць электронную анкету.
З усімі адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі арганізатары мерапрыемства звяжуцца 30 верасня 2016 года. Удзел у семінары-трэнінгу бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і пражываннем.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да:
Дзмітрыя Жамчужнікава, удзельніка сеткі Y-PEER Беларусь, +375 291 86 13 71.
Дзмітрыя Субцэльнага, РГА"БелАЮ", +375 296 862 582
Крыніца: Belau.info