Семінар для маладых вучоных па метадалогіі гісторыі эканамічнай думкі
17 траўня 2017 г. у маляўнічым бельгійскім горадзе Антверпен адбудзецца семінар для маладых навукоўцаў па метадалогіі гісторыі эканамічнай думкі. Семінар засяродзіцца на кантрэтных якасных метадах даследавання, што прадставяць старэйншыя навуковыя супрацоўнікі, якія растлумачаць метадалогію і паўдзельнічаюць у дыскусіях з маладой аўдыторыяй. Мова семінара – ангельская. Дэдлайн – 30 студзеня 2017 г.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу маладых вучоных і кандыдатаў навук, якія праводзяць даследаванні ў галіне гісторыі эканамічнай думкі. Ахвотныя павінны даслаць матывацыйны ліст памерам не больш 300 слоў з апісаннем таго, як удзел у семінары можа паспрыяць іх даследаванню. Каб падаць заяўку неабходна запоўніць наступную форму. Некторыя ўдзельнікі і ўдзельніцы могуць атрымаць гранты на аплату падарожжа і пражывання.
Апошні дзень падачы – 30 студзеня 2017 г. З адабранымі кандыдатамі звяжуцца да канца лютага 2017 г.
Сам семінар адбудзецца 17 траўня 2017 г. напярэдадні 21-й штогадовай канферэнцыі Еўрапейскага таварыства гісторыі эканамічнай думкі. Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да Марыі Бах (Maria Bach) [email protected] і Райнхарда Шумахера (Reinhard Schumacher) [email protected] па адпаведных алрасах электроннай пошты.
Крыніца: www.edu-active.com