Семінар для маладых лідараў у Сеуле, Паўднёвая Карэя (выдаткі пакрываюцца)
Азіяцка-ціхаакіянскі цэнтр адукацыі замежных студэнтаў арганізоўвае чацвёрты моладзевы семінар, прысвечаны тэме «Глабальнае грамадзянства і адукацыя». Семінар адбудзецца 20 - 26 траўня 2018 у Сеуле, Паўднёвая Карэя. Арганізатары прапануюць 50 поўных стыпендый. Спіс удзельнікаў будзе гатовы да 6 красавіка 2018, дэдлайн падачы заяўкі - 25 сакавіка.
Арганізатары аплочваюць:
- авія-пералёт у абодва бакі (толькі ўладальнікам поўнай стыпендыі);
- пражыванне;
- харчаванне;
- транспарт па Сеулу
- удзельнікі павінны аплаціць кошт візы і транспартныя выдаткі да аэрапорта і з аэрапорта ў сябе на радзіме.
Семінар накіраваны на развіццё патэнцыялу маладых лідараў з розных краін для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця, у прыватнасці Мэты 4.7 і для правядзення інавацыйных ініцыятываў, накіраваных на ўмацаванне глабальнага грамадзянства.
Удзельнікі вызначаць прыярытэтныя пытанні, звязаныя з глабальным грамадзянствам і складуць план будучых напрамкаў. Працаваць удзельнікі будуць як індывідуальна, так і ў групах, дзе маладыя лідары распрацуюць мэты і стратэгіі для працы на нацыянальным і рэгіянальным узроўні.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- падаваць заяўку на поўную стыпендыю могуць грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, Узбекістан);
- таксама падаваць заяўку могуць кандыдаты, якія могуць самі аплаціць свой удзел у семінары;
- узроставае абмежаванне: 18 - 24 гады;
- неабходна мець мінімум 2 гады вопыту работы з моладдзю;
- неабходна валодаць англійскай мовай;
- кандыдаты павінны быць знаёмыя з тэмай семінара.
Крытэрыі адбору:
- папярэдні вопыт;
- чым кандыдат займаецца ў сапраўдны момант;
- уцягнутасць у працу з моладдзю і прасоўванне глабальнага грамадзянства на мясцовым і нацыянальным узроўні.
Крыніца: apceiu.org