Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў у Германіі

Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў М100 10-19 верасня 2018 - частка абноўленай штогадовай міжнароднай медыя канферэнцыі M100 Sanssouci Colloquium ў Патсдаме, Германія. Праграма прыгатавана для маладога пакалення журналістаў і рэдактараў узростам 18 - 26 гадоў. У дабавак да развіцця практычных і тэарэтычных ведаў у галіне журналістыкі і журналісцкай дзейнасці, мэта семінара - усталяваць кантакт і доўгатэрміновыя адносіны. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне. Дэдлайн - 12 чэрвеня 2018.

Працоўная мова семінара - англійская. У канцы ўдзельнікі і ўдзельніцы наведаюць міжнародную медыя канферэнцыю M100 Sanssouci Colloquium.

У 2018 годзе семінар прысвечаны тэме: "Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках". Палітычныя думкі ўсё больш і больш фармуюцца ў сацыяльным асяроддзі. Заяўка складаецца з эсэ, CV і матывацыйнага ліста. Мова ўсіх дакументаў - англійская.

Інструкцыі па напісанні эсэ:

  • Коратка апішыце тэрмін "палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках".
  • Апішыце магчымасці і абмежаванні палітычнай адукацыі ў вашай краіне, выкарыстоўваючы канкрэтныя выпадкі.
  • Падайце свае ідэі праекта, накіраванага на палітычнае адукацыю.
  • Максімальная колькасць знакаў з прабеламі - 6000.
  • Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе праз Skype.
  • Заяўкі прымаюцца на электронную пошту [email protected] (Sophia Wellek).

 

Крыніца: m100potsdam.org