Семінар для людзей з інваліднасцю па прадпрымальніцтве (Мінск)
25-26 красавіка 2016 года ў Мінску пройдзе бясплатны семінар для людзей з інваліднасцю "Ствары свой бізнес з нуля: асновы прадпрымальніцкай дзейнасці".
Вядоўцы семінару - выкладчыкі Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Тэмы семінару:
- выбар накірунку бізнесу,
- формы арганізацыі бізнесу ў Беларусі (рамесніцтва, індывідуальнае прадпрымальніцтва, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства),
- пытанні падаткаабкладання,
- гандаль таварамі і паслугамі і іх прасоўванне (прамоўцыя), маркетынгавыя стратэгіі, гандль праз Сеціва,
- краўдфандынгавыя пляцоўкі Беларусі.
Вітаецца ўдзел людзей з інваліднасцю, якія хочуць распачаць уласную бізнес-справу.
Семінар пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Наполеона Орды, 47а. Пачатак - аб 11-й гадзіне.
Запіс і даведкі па тэл.: (017) 398 05 40, (029) 568 38 86 (спадарыня Вераніка Герасімава).
Паводле WWB.by.