Семінар БАСС па студэнцкім самакіраванні (Мінск)

20-22 траўня 2016 года Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) ладзіць у Мінску бясплатны семінар "Еўрапейскі досвед лідэрства". Мерапрыемства прысвечана станаўленню студэнцкага самакіравання і прасоўванню моладзевых ініцыятыў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 1-4 курсаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. (Вітаюцца прадстаўнікі студэнцкай рады, прафсаюзных бюро, студэнцкіх саветаў, рады па якасці адукацыі і інш.)

Тэмы абмеркавання: асаблівасці Балонскага працэсу, студэнцкае самакіраванне ў краінах Еўразвязу і Беларусі, методыка "форум-тэатра".

Для ўдзелу ў 3-дзённым семінары неабходна да 23:59 17 траўня 2016 года зарэгістравацца анлайн. Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне ўдзельнікаў і кампенсацыю выдаткаў на вандроўку ў Мінск. Падрабязнасці - тут.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да спадара Аляксандра Луцэвіча, арганізатара мерапрыемства, па тэл. (029) 200 15 35, на е-мэйл: [email protected].

 

Паводле ABoss.by.