SemiFiT: Семінар для міжкультурных трэнераў у Даніі

З 21-га па 28-га чэрвеня 2015 года ў горадзе Ольбаргу (Данія) пройдзе семінар для міжкультурных трэнераў "SemiFiT" па развіццю якасцей актыўнага ўдзелу і дзейнасці. Запрашаюцца трэнеры, настаўнікі і выкладчыкі з прафесійным досведам. Семінар прызначаны для трэнераў і моладзевых работнікаў, якія працуюць у  галіне моладзевай і міжкультурнай адукацыі.

У фокусе семінару - пажыццёвая адукацыя, прадпрымальніцтва, развіццё асобы.

Мэта мерапрыемству - стварэнне прасторы для трэнераў з розных сфераў дзеля абмену досведам, навыкамі і ведамі.

Усяго на трэнінг "SemiFiT" будуць адабраныя 50 удзельнікаў з Беларусі, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Грузіі, Балгарыі, Партугаліі, Славакіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцэгавіны, Мальты, Марока, Сірыі, Іарданіі, Ізраілю, Лівану, Алжыру, Марока, Ісландыі, Ірландыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі, Даніі, Бельгіі, Германіі, Аўстрыі, Францыі, Брытаніі і Люксембурга.

Працоўная мова семінару - ангельская.

Дэдлайн падачы заявак - 15 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле SaltoYouth.