SEJ: Прэміі за лепшыя журналісцкія матэрыялы пра экалогію

Таварыства экалагічных журналістаў (SEJ) (ЗША) штогод ладзіць міжнародны конкурс на лепшыя матэрыялы пра ахову навакольнага асяроддзя. Конкурс мае 7 намінацый, у тым ліку: за лепшы артыкул, за рэпартаж з  глыбокім аналізам праблемы, лепшае фота і кнігу на экалагічную тэму.

Для ўдзелу ў конкурсе дастаткова даслаць матэрыял на экалагічную тэму. Конкурсныя працы мусяць быць перакладзены на ангельскую мову.

Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя прэміі ў памеры 500 даляраў ЗША і возьмуць удзел у канферэнцыі SEJ у Сакрамента (Каліфорнія, Злучаныя Штаты).

Дэдлайн - 1 красавіка 2016 года. Удзел у конкурсе платны: для сябраў арганізацыі SEJ унёсак складае 40 даляраў ЗША, для астатніх кандыдатаў - ад 100 даляраў ЗША. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле IJnet.org.