Schwarzman Scholars: стыпендыя для маладых лідараў і лідарак (Пекін, Кітай)
пан, 2019-07-08 04:49
Універсітэт Цыньхуа запрашае студэнтаў і студэнтак з усяго свету на гадавую праграму «Глабалістыка» са спецыялізацыяй на эканоміцы/бізнесе, палітыцы ці міжнародных дачыненнях. Калі: 2019 – 2020, Пекін, Кітай. Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне і харчаванне, трэвел-грант, выдаткі на падручнікі і ноўтбук (калі патрэбен) і падарожжы па Кітаю. Таксама будзе выдавацца стыпендыя ў памеры $3,500. Дэдлайн – 26 верасня 2019 года.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- скончаная першая ступень навучання па профільнай спецыяльнасці;
- узрост ад 18 да 29 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовы.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая анлайн-заяўка;
- транскрыпт акадэмічных поспехаў;
- рэкамендацыйныя лісты (у электронным выглядзе);
- відэа працягласцю да 1 хвіліны, дзе кандыдат/ка прадставіць сябе (вельмі рэкамендавана, але не абавязкова);
- тры эсэ: Personal Statement, Leadership Essay, Current Affairs Essay;
- CV.
Крыніца: schwarzmanscholars.org