Саюз беларускіх пісьменнікаў: Літаратурны конкурс Экслібрыс
чцв, 2016-06-02 11:18
Саюз беларускіх пісьменнікаў (Мінск) ладзіць літаратурны конкурс імя Антона Луцкевіча "Экслібрыс". Да ўдзелу запрашаюцца літаратурныя крытыкі і даследчыкі ва ўзросце да 35 год.
Конкурс тэматычна прысвечаны беларускай літаратуры 21-га стагоддзя (з 2000-га года па нашыя дні).
Намінацыі конкурсу:
1) "Літаратурная крытыка" (водгукі, рэцэнзіі, эсэ, нарысы, г.д.);
2) "Літаратуразнаўства" (агляды, навуковыя артыкулы).
Кандыдаты мусяць даслаць свае аўтарскія тэксты да 1-га верасня 2016 года на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Экслібрыс"). У лісце неабходна пазначыць: імя, прозвішча, дату нарадзінаў, нумар кантактнага тэлефона, адрэсу сваёй сеціўнай пошты.
Паводле Lit-Bel.org.