SAYP: Летняя акадэмія для маладых спецыялістаў у Швецыі

Шведскі інстытут прапануе ўдзел у Летняй акадэміі для маладых спецыялістаў (SAYP).

Запрашаюцца грамадзянскія актывісты, дзяржслужбоўцы, палітыкі.

Праграма навучання распрацавана для ўдасканалення патэнцыялу ўстойлівага дзяржкіравання ў  краінах рэгіёну Балтыкі і Ўсходняга партнёрства (Беларусі, Малдове, Украіне, Грузіі, Арменіі, Азербайджане). Навучанне пройдзе падчас 2-х асобных 2-тыднёвых інтэнсіў-трэнінгаў у Швецыі: ва Ўнівэрсытэце Лунда з 8 па 20 чэрвеня і Ўнівэрсытэце Мальмё з 15 па 26 чэрвеня 2015 года. У кожным з трэнінгаў будуць удзельнічаць 30-36 навучэнцаў. Адукацыйная праграма ўключае магчымасці ўдзелу ў наступных мерапрыемствах і тэматычных семінарах сеткі выпускнікоў Шведскага інстытуту.

Кандыдаты мусяць да 24 красавіка 2015 года падаць заяўку, якая ўтрымлівае:

  • матывацыйны ліст,
  • CV,
  • рэкамэндацыйны ліст.

Удзел у акадэміі бясплатны: арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць транспартныя выдаткі ўсіх удзельнікаў.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.

 

Паводле Adukacyja.info.