Саміт у Амстэрдаме для сацыяльных прадпрымальнікаў

Саміт ChangemakerXchange for Cultural Diversity & Dialog пройдзе ў Амстэрдаме, Нідэрланды з 5 па 10 ліпеня 2018. Калі вы з'яўляецеся лідарам або заснавальнікам сацыяльнага прадпрыемства, якое факусуецца на распаўсюджванне каштоўнасцяў разнастайнасці, міжкультурнага ўзаемаразумення, міжкультурнай адукацыі, сацыяльнай згуртаванасці, міграцыі і інтэграцыі або дыялогу паміж групамі (рэлігійнымі, палітычнымі, узроставымі), тады гэты саміт для вас. Арганізатары аплацяць кошт транспартных выдаткаў да Амстэрдама і назад, пражыванне, харчаванне. Дэдлайн 30 красавіка.

Мэта саміту - знаёмства, навучанне і супрацоўніцтва. Удзельнікам(цам) неабходна аплаціць узнос 100€. Арганізатары прапануюць абмежаваную колькасць стыпендый. Калі вы не можаце аплаціць рэгістрацыйны ўзнос (100€), вы можаце папрасіць стыпендыю (зрабіць пазнаку ў заяўцы).

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост 18 - 30 гадоў;
  • павінны быць лідарамі, заснавальнікамі, са-заснавальнікамі сацыяльнага прадпрыемства, якое ўжо функцыянуе і мае дачыненне да пытанняў разнастайнасці/дыялогу/палярызацыі;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • неабходна мець навыкі і веды таго, як быць часткай супольнасці і камунікаваць з маладымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі і прымаць актыўны ўдзел у гэтай супольнасці;

 

Крыніца: changemakerxchange.com