Саміт сацыяльных прадпрымальнікаў у Грэцыі - ChangemakerXchange
У Грэцыі з 27 верасня па 1 кастрычніка 2018 пройдзе саміт ChangemakerXchange. Мэта саміту - знаёмства, навучанне і супрацоўніцтва. Удзельнікі і ўдзельніцы правядуць пяць дзён у асяроддзі аднагодкаў-аднадумцаў і ментараў. Арганізатары аплацяць кошт транспартных выдаткаў да горада Эвбея, Грэцыя і назад, пражыванне, харчаванне. Але ўдзельнікам неабходна ўнесці 100€. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 18 чэрвеня 2018.
Саміт будзе праведзены ў выдатным месцы і будзе мець нефармальны фармат, арыентаваны на зносіны, знаёмства, навучанне. Сярод тэм саміту: як правільна вырашаць канфліктныя сітуацыі; навыкі, інструменты і розныя падыходы ў вырашэнні канфліктаў; паляпшэнне нашага жыцця, уменні супрацоўнічаць - той уплыў, які мы жадаем зрабіць на свет.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост: 18 - 30 гадоў;
- павінны быць лідарамі, заснавальнікамі, са-заснавальнікамі сацыяльнага прадпрыемства, якое ўжо функцыянуе;
- неабходна ведаць ангельскую мову;
- неабходна мець навыкі і веды таго, як быць часткай супольнасці і камунікаваць з маладымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі і прымаць актыўны ўдзел у гэтай супольнасці;
- Заяўку можна падаць анлайн, усе пытанні можна дасылаць на англійскай на [email protected]
Крыніца: changemakerxchange.com