Саміт маладых наватараў у Аўстрыі (выдаткі аплочваюцца)

Да 17 ліпеня 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у Саміце будучых наватараў Ars Electronica Festival (Лінц, Аўстрыя), які будзе праходзіць з 7 па 11 верасня 2017 г.  Сёлета ўжо ў чацвёрты раз будучыя наватары з розных краін, культур і сфер дзейнасці: дызайнеры, вучоныя, інжынеры, прадпрымальнікі, сацыяльныя актывісты, філосафы і прадстаўнкі мастацтва збяруцца разам, каб знайсці рашэнні асноўных праблем будучыні. 

Тэматычныя групы саміта:

  1. будучыня чалавецтва (Як мы можам быць больш чалавечнымі? Як машыны могуць праяўляць любой да людзей і наадварот? Як мы можам жыць у грамадстве «Я»?)
  2. будучыня працы (Што будзе, калі на больш не патрэбна будзе працаваць, што патрэбна людзям замест працы? Як штучны інтэлект і людзі могуць мець адну і тую ж місію ў будучым? Якая адукацыя неабходна дзеля пераадолення беспрацоўя ў 21 стагоддзі? Якая роля сацыяльнага капітулу ў забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту ды інавацый?) 
  3. дамы будучыні (Якія фактары змогуць даць нам адчуванне дома ў будучыні? Як будзе выглядаць дом? Як мы можам стварыць пачуццё салідарнасці як сям'і і супольнасці ў будучым? Якім чынам штучны інтэлект можа стаць часткай сям'і?)

 

Усе ўдзельніцы і ўдзельнікі саміта будуць запрошаны на фестываль Ars Electronica Festival і атрымаюць:

  • аплату транспартных выдатказ і пражывання;
  • магчымасць наведавання ўсіх мерапрыемстваз фастываля, улучна з Ars Electronica Gala;
  • права ўдзелу ва ўсіх мерапрыемтсвах і сумесных абедах.

 

Патрабаванні да кандыдатаў
Падаваць заяўкі могуць наватары якія маюць крэатыўня ідэі або праекты (праекты могуць быць на стадыі развіцця, рэалізацыі або ўжо закончаныя), мець дачыненне да  трох заяўленых тэм і пытанняў саміта.
 

Для ўдзелу ў саміце неабходна зарэгістравацца  на сайце і прадставіць наступныя матэрыялы:

  • кароткая біяграфія (200-300 словаў) з фотаздымкам высокага вырашэння (мінімум 1 МВ) і кантактнымі звесткамі;
  • відэа (не больш за 3 хвіліны ), дзе неабходна даць адказа на пытанні, прывесці матывацыю ўдзелу ў саміце і пазначыць тэму, якая вам цікава найбольш);
  • матэрыялы, якія адлюстроўваюць вашы ідэі і даюць адказ на пастаўленыя вышэй пытанні (мастацыя працы, праекты, даследаванні, прататыпы, сістэмы, мерапрыемствы, стартэгіі).

 

Крыніца: www.aec.at