Саміт маладых лідараў/к і прадпрымальнікаў/ц у Пакістане
Універсітэт Lahore University of Management Sciences - вядучая бізнес-школа Пакістана запрашае на саміт маладых лідараў/к і прадпрымальнікаў/ц 23-27 снежня 2018. Арганізатары пакрываюць выдаткі: рэгістрацыйны ўзнос і пражыванне першым 5 камандам, якія складаюцца з замежных удзельнікаў і ўдзельніц (каманда павінна складацца з 4-5 чалавек). Апошні тэрмін падачы заяўкі - 10 лістапада 2018.
Гэта першае міжнароднае мерапрыемства такога роду, якое праводзіцца ў Пакістане. Саміт арганізоўвае студэнцкае таварыства і арганізатары запрашаюць студэнтаў і студэнтак з усіх краін свету ўзяць удзел у 13 штогадовым саміце. Мэта мерапрыемства - дапамагчы студэнтам і студэнткам атрымаць навыкі і вопыт, развіць упэўненасць у сабе, стварыць свой лідарскі запал і прадпрымальніцкае мысленне. Гэта ўсё будзе дасягнута праз розныя бізнес і сацыяльныя мерапрыемствы і магчымасці зносін і знаёмства з прадстаўнікамі/цамі бізнесу і інвестарамі. Таксама замежныя ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць наведаць стары горад, дзе пазнаёмяцца з унікальнай архітэктурай Лахора (экскурсію аплачваюць арганізатары саміту).
Саміт прапануе:
- Навучанне - 6 бізнес мерапрыемстваў, кожнае з якіх накіравана на дасягненне канкрэтных навыкаў.
- Забавы - 6 сацыяльных мерапрыемстваў, дзякуючы якім удзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца і павесяляцца.
- Супрацоўніцтва і настаўніцтва - удзельнікі і ўдзельніцы змогуць пагутарыць і пераняць вопыт вопытных прадпрымальнікаў. Прадстаўнікі/цы стартапаў атрымаюць доступ да інкубатараў і ментараў пасля саміту.
- Разнастайнасць - саміт наведаюць удзельнікі/цы з розных краін свету.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад студэнтаў/к і вучняў, вучаніц старэйшых класаў;
- неабходна ведаць ангельскую мову;
- кожная каманда павінна складацца з 4-5 членаў.
Каманды падаюць анлайн заяўку. Капітан каманды павінен паказаць членаў каманды і навучальныя ўстановы, у якіх навучаюцца члены каманды. Калі члены каманд не з установы, можна рэгістраваць каманду як "Private". Арганізатары звяжуцца з членамі каманды праз тэлефон ці электронную пошту.
Крыніца: yles.lums.edu