Саміт маладых лідараў у Індыі

У свеце пражывае каля 2-х мільярдаў моладзі. У дадзены час - самы зручны момант выкарыстаць гэты дэмаграфічны рэсурс. Для гэтага неабходна мець разуменне альтэрнатыўнай мадэлі развіцця, якая складаецца з такіх прынцыпаў: энергаэфектыўнасць, экалагічная адказнасць і ўстойлівасць. Гэты пытанні будуць абмяркоўвацца на саміце маладых лідараў у Індыі 11-12 снежня. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 25 лістапада.

Арганізатары мерапрыемства маюць разуменне таго, што моладзь - ключавы элемент адаптацыі альтэрнатыўнай мадэлі развіцця.

Спецыяльна для гэтага былі распрацаваны такія заняткі для моладзі:

  • прадпрымальніцтва і інавацыі;
  • адна моладзь, адна культура ў 21 стагоддзі;
  • уцягненне моладзі ў развіццё сельскай гаспадаркі;
  • уклад моладзі ў рэалізацыю Мэтаў устойлівага развіцця.

 

Саміт накіраваны на такія сферы:

  • медыцына
  • інфраструктура і лагістыка
  • энергія
  • турызм, мастацтва і культура
  • агра-эканоміка
  • банкаўская справа і фінансы
  • адукацыі і развіццё навыкаў
  • інфармацыйныя / камунікацыйныя тэхналогіі

 

Патрабаванні:

  • прымаць удзел у саміце могуць маладыя людзі з усіх краін свету;
  • кандыдаты павінны быць малодшай 45 гадоў;
  • падаваць заяўкі могуць маладыя прадпрымальнікі; маладыя лідары з розных сектараў; міжнародныя, рэгіянальныя і нацыянальныя моладзевыя арганізацыі; маладыя дыпламаты;
  • кандыдаты не павінны мець судзімасці.

 

Крыніца: globalpartnershipsummit.org