Саміт лічбавай ідэнтычнасці ў Парыжы і Лос-Анджэлесе (бясплатная рэгістрацыя)
Саміт лічбавай ідэнтычнасці пройдзе 14-15 траўня 2018 у Парыжы і 12-14 верасня ў Лос-Анджэлесе. Тэма саміту: «Сіла прадбачання». Ён прапануе магчымасць пазнаёміцца з маладымі лідарамі, якія працуюць у вобласці праверкі сапраўднасці і барацьбы з махлярствам. Атмасфера і багаты кантэнт, прадстаўлены на саміце, ствараюць выдатную платформу для абмеркавання трэндаў, праблем і інавацый. Апошні дзень рэгістрацыі - 1 траўня.
Будучыня лічбавай ідэнтычнасці надыходзіць цяпер. Вельмі важна ведаць якія атрыбуты асобы кліента з'яўляюцца важнымі. Разумець чаму, калі і як яны важныя. Неабходна выкараняць махлярства яшчэ да яго ўзнікнення.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Узяць удзел у канферэнцыі могуць усе, каму цікавая тэма канферэнцыі.
- Рэгістрацыя бясплатная: на саміт у Парыжы і на саміт у Лос-Анджэлесе.
- Для ўдзелу ў саміце патрабуюцца спікеры.
Тэмы для спікераў:
- Ідэнтыфікацыя і аўтэнтыфікацыя.
- Кібербяспека і кіраванне рызыкамі.
- Мабільныя і трансгранічныя плацяжы
- Альтэрнатыўныя плацяжы
- Мабільная бяспека.
- Электронная камерцыя / мабільная камерцыя.
Усе жадаючыя кандыдаты павінны запоўніць заяўку і падаць кароткае апісанне працы (400 - 1000 слоў) і даць арыгінальную працу на англійскай мове. Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на [email protected]
Крыніца: digitalidentitysummit.com