Сацыяльная гульня «Іншы погляд»
Прымерыць на сабе чужую скуру можна будзе 18 сакавіка ў межаж сацыяльнай гульні «Іншы погляд», якую арганізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”. Для таго, каб патрапіць на гульню, неабходназарэгістравацца па спасылцы да 23:59 16 сакавіка. Колькасць месцаў абмежавана. 17 сакавіка вы атрымаеце запрашэнне на гульню. Удзел бясплатны.
Відавочна, вы ведаеце пра рознага кшталту сацыяльныя эксперыменты і даследванні. Пра гэта здымаюць фільмы, распавядаюць журналісты ды абараняюць дысертацыі. Але як гэта – быць часткай такога экперымаента, часткай такой гульні? Адчуць сябе на месцы кагосьці Іншага, прайсці яго ці яе шляхам, падумаць пра яго ці яе пачуцці ды лёс.
Гульня адбудзецца ў межах Тыдня асьветніцкіх дзеяньняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісьці. Запрашаем вас у Сталоўку XYZ (вул. Фабрыцыуса 4) 18 сакавіка а 14:00. Працягласць гульні – 3 гадзіны, мы рыхтуем для вас каву, гарбату і печыва.
Крыніца: facebook.com