RFE/RL: Стыпендыя імя Вацлава Гаўла (Прага)
Радыё Свабодная Еўропа / Радыё "Свабода" сумесна з МЗС Чэхіі пры падтрымцы дабрачыннага фонду Вацлава Гаўла і Дагмар Гаўлавай "VIZE 97", а таксама фундацыі "Prague Freedom" прапануе журналістам стыпендыяльную праграму ў Празе (Чэхія).
Стыпендыя імя Вацлава Гаўла прызначана для журналістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі. Мэта стыпендыяльнай праграмы - падтрымка памкненняў журналістаў з краін, у якіх не стае свабоды слова, да плюралізму і прафесійнага выканнання абавязкаў. Прэмія носіць імя былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у трансфармацыйную ролю журналістыкі ў выкліках тыраніі.
Абраныя кандыдаты пройдуць стажыроўку ў моўных сервісах радыёстанцыі RFE/RL у Празе (Чэхія) - з 1 лістапада 2016 па 30 чэрвеня 2017 года.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць набыць новыя навыкі, удасканаліць майстэрства рэпартажу і падрыхтоўкі мультымедыйных матэрыялаў і г.д.
Удзельнікі 8-месячнай стажыроўкі мусяць выдатна валодаць ангельскай мовай. Журналісты атрымаюць штомесячную стыпендыю, арганізатары аплочваюць страхоўку і транспартныя выдаткі на вандроўку ў Прагу (у абодва бакі).
Кандыдаты мусяць даслаць ліст (заяўку), які ўключае:
- персанальныя звесткі;
- асабістую заяву;
- узоры працы;
- 2 рэкамендацыйныя лісты;
- CV;
- "Ліст да Вацлава Гаўла";
- копію сертыфіката-пацверджання пра валоданне ангельскай мовай (пажадана).
Заяўку неабходна адправіць на е-мэйл: [email protected]. Падрабязнасці - тут.
Дэдлайн - 6 чэрвеня 2016 года.
Паводле Edu-Active.com.