RFE/RL: Конкурс на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гаўла
"Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода" (RFE/RL) абвяшчае конкурс журналісцкіх стыпендый імя Вацлава Гаўла на 2015-2016 акадэмічны год.
Прыняць удзел у адукацыйнай праграме могуць журналісты з Беларусі, Украіны, Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Малдовы. Стыпендыяты пройдуць стажыроўку ў галоўным офісе RFE/RL у Празе (Чэхія) з 1 лістапада 2015 па 30 чэрвеня 2016 года.
Мэта стыпендыі - падтрымка перспектыўных журналістаў з краінаў, дзе існуюць праблемы з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі, прасоўванне плюралізму.
Кандыдаты мусяць падаць заяўку, якая складаецца з наступных дакументаў:
- матывацыйны ліст,
- узоры працы,
- 2 рэкамендацыйныя лісты,
- CV,
- "Ліст да Вацлава Гаўла",
- копія сертыфікату пра веданне ангельскай мовы (неабавязкова).
Дэдлайн - 31 траўня 2015 года. Заяўку неабходна даслаць на е-мэйл: [email protected].
Стыпендыя імя Вацлава Гаўла ёсць супольнай ініцыятывай RFE/RL і Міністэрства замежных спраў Чэхіі пры падтрымцы дабрачыннага фонду Вацлава Гаўла і Дагмар Гаўлавай "VIZE 97", а таксама фундацыі "Prague Freedom".
Паводле RFERL.org.