Рэзідэнцыя для творчай моладзі ў Італіі

Мастацкая рэзідэнцыя La Macina di San Cresci арганізуе збор сродкаў на сайце GoFundMe для таго, каб прапанаваць мастакам магчымасць правесці адзін месяц у рэзідэнцыі ў Таскане. Зацікаўленыя кандыдаты мусяць прапанаваць праект, над якім яны будуць працаваць падчас знаходжання ў рэзідэнцыі La Macina di San Cresci.

Праграма прызначаецца для мастакоў ва ўзросце 18-35 гадоў, якія працуюць у наступнай галіне: фота, жывапіс, відэа-арт, арт-інсталяцыя, кіно, скульптура.

Умовы рэзідэнцыі:
1) стыпендыят атрымлівае 500 еўра на матэрыялы, якія будуць выкарыстаны для прапанаванага праекта,

2) пражыванне ў Lа Macina на працягу 1 месяца;
3) 24/7 доступ да мастацкіх студый La Macina,

4) адкрытыя прэзентацыі студыі напрыканцы праекта.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка,
  • пісьмовае апісанне працы мастака (максімум 2000 знакаў - каля 400 слоў),
  • CV з асабістымі дадзенымі,
  • падрабязная прапанова праекта,
  • прыклад нядаўняй працы (фатаграфіі, публікацыі, артыкулы, CD і г.д.).

Выдаткі на візу і падарожжа ўдзельнікі аплочваюць самастойна. Кандыдаты могуць падаваць заяўкі па пошце ці праз е-мэйл. Форма заяўкі даступная тут. Дэдлайн - 31 снежня 2014 года.

 

Паводле Adukacyja.info.