Рэзідэнцыя для прадстаўнікоў мастацтва ў Жэневе
сер, 2018-05-16 09:55
Рэзідэнцыя для прадстаўнікоў мастацтва No Name Collective Gallery - праграма для куратараў і мастакоў, мэта якой - падтрымка маладых мастакоў і прасоўванне сучаснага мастацтва. Арганізатары прапануюць пяцідзённую праграму рэзідэнцыі ў Жэневе. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, харчаванне, пражыванне, матэрыялы для працы, уваход у 2 музея. Удзельнікам і ўдзельніцам трэба аплаціць толькі рэгістрацыйны ўзнос - 30£ за праект да 31 траўня 2018.
Катэгорыі:
- жывапіс
- скульптура
- інсталяцыя
- прадстаўленне
- лічбавае мастацтва
- фотаздымак
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прадстаўнікі мастацтва з Еўропы;
прымаюцца заяўкі ў пералічаных вышэй катэгорыях.
Кандыдатам і кандыдаткам неабходна падаць:
- pdf файл з праектам мастацтва, якія будзе стварацца на працягу 3-х дзён у Жэневе (6 - 8 ліпеня, рэзідэнцыя 5 - 9 ліпеня).
- максімум 10 jpeg файлаў з выявай папярэдніх работ, якія маюць дачыненне да прапанаванага праекта.
- CV (фармат pdf) з спасылкамі на вэб-старонкі, дзе можна ўбачыць работы.
- квітанцыю аплаты рэгістрацыйнага ўнёску.
Крыніца: nonamecollectivegallery.co.uk