Рэзідэнцыя для пісьменнікаў і пісьменніц у Ганконгу

Універсітэт Hong Kong Baptist University адкрыў прыём заявак на 2019 г, у гэты раз рэзідэнцыя сканчаецца літаратурным фестывалем: «Шмат слоў навуковай фантастыкі» («The Many Worlds of Science Fiction»). Рэзідэнцыі праходзіць з 17 лютага да 17 сакавіка 2019. Арганізатары пакрываюць авія-пералёт, пражыванне, стыпендыю. Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2018.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінен мець хаця б 1 апублікаваную кнігу;
  • у цяперашні час пісьменнік павінен пражываць за межамі Ганконга;
  • неабходна ведаць англійскую або кітайскую мову;
  • пісьменнікі павінны прымаць удзел ва ўсёй праграме рэзідэнцыі з 17 лютага да 17 сакавіка 2019;
  • неабходна прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця ў першы тыдзень праграмы;
  • неабходна прымаць удзел у літаратурным фестывалі 11 - 17 сакавіка 2019.
     

Як падаць заяўку?

  • неабходна прадаставіць кароткае апісанне сваёй працы і пісьменніцкіх мэтаў на рэзідэнцыю (1 старонка, адзіночны інтэрвал на англійскай ці кітайскай);
  • калі апісанне на кітайскім, неабходна прадаставіць кароткі выклад на англійскай (1 параграф);
  • 12-15 старонак працы - п'еса, мастацкая літаратура, лібрэта, навуковая літаратура, паэзія. Таксама неабходна прадаставіць пераклад работы на англійскую або кітайскую мову;
  • рэзюмэ;
  • кантактная інфармацыя і кантакты 2-х чалавек, якія могуць дать вам рэкамендацыі;
  • усе матэрыялы павінны быць надрукаваныя.

 

Дакументы трэба адправіць у адным файле pdf на [email protected] да 31 жніўня 2018. Вынікі будуць вядомыя ў сярэдзіне кастрычніка 2018. Пытанні можна дасылаць на англійскай на [email protected].

Крыніца: iww.hkbu.edu.hk