Рэзідэнцкая праграма ў Лондане для актывістаў у зонах канфліктаў
Праграма Activist in Residence 2016 разлічана на тых, хто працуе ў зонах канфліктаў (альбо на постканфліктных тэрыторыях) у справе прамоўцыі роўных правоў жанчын.
Праграму рэалізуе Цэнтр па пытаннях жанчын, міру і бяспекі ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук. Удзельнікі праграмы будуць працаваць над вырашэннем праблем, звязаных з сэксуальным гвалтам і гвалтам на падставе гендэру ў зонах канфліктаў, з міратворчасцю і захаваннем міру, узмацненнем бяспекі жанчын і іх удзелам у прадухіленні і вырашэнні канфліктаў.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў Лондане, 3-месячную стыпендыю, пакрыццё выдаткаў на візу і вандроўку ў Брытанію (у абодва бакі).
Праграма дзейнічае ў перыяд з верасня 2016 па снежань 2017 года.
Суіскальнікі мусяць даслаць заяўку на е-мэйл: [email protected].
Дэдлайн - 1 чэрвеня 2016 года. Поўная інфармацыя - на гэтай старонцы.
Паводле Edu-Active.com.