Рэзідэнцкая праграма па медыямастацтве (Токіа)
Агенцыя па справах культуры ўрада Японіі прапануе маладым медыятворцам рэзідэнцкую праграму ў Токіа. У межах "Праекта па падтрымцы стваральнікаў медыямастацтва" маладыя творцы ў галіне новых медыя змогуць абмяняцца досведам з японскімі калегамі і папрацаваць над новымі задумамі.
Праграма ўключае трэнінг, наведванне навучальных устаноў, інш. Навучанне ладзіцца з 1-га снежня 2016 па 10 сакавіка 2017 і з 20 студзеня па 10 сакавіка 2017 года.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 20-35 год;
- валоданне ангельскай або японскай мовай;
- досвед удзелу з творчай працай у міжнародным кінафестывалі, мастацкім фестывалі, фестывалі коміксаў ці інш.
Арганізатары аплочваюць выдаткі на вандроўку, пражыванне, забяспечваюць офісную прастору для працы ўдзельнікаў праграмы.
Дэдлайн - 19 жніўня 2016 года. Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.
Паводле IJnet.org.