Рэзідэнцкая праграма для творцаў - Міжнародны гарадок мастацтваў / Парыж 2017
Французскі Інстытут і Міністэрства культуры і камунікацый Францыі прапануюць замежным творцам рэзідэнцкую праграму "Міжнародны гарадок мастацтваў / Парыж 2017".
Праграма прызначана для тых творцаў, якія жадаюць здзейсніць навукова-даследчы праект у Парыжы на працягу мінімум 3-х месяцаў. Французскі Інстытут забяспечвае творцаў кватэрай або студыяй у Міжнародным гарадку мастацтваў. Французскія або замежныя культурніцкія арганізацыі ці ўстановы (тэатры, цэнтры мастацтваў, асацыяцыі, інстытуцыі, інш.) мусяць быць здольнымі пакрыць выдаткі лаўрэатаў на пражыванне і/альбо вандроўку. У залежнасці ад запланаванага праекта і партнёрскай культурніцкай арганізацыі рэзідэнцкую праграму можна праходзіць спачатку ў Парыжы, потым у іншым горадзе Францыі, да т.п.
Да ўдзелу запрашаюцца творцы, якія працуюць у наступных сферах:
- архітэктура, ландшафт, урбаністыка;
- вулічныя мастацтвы, цырк, лялькавы тэатр;
- лічбавыя мастацтвы, візуальныя мастацтвы;
- коміксы;
- кіно, фільмы, відэа;
- куратарства праектаў;
- танцы, перформанс;
- дызайн;
- літаратура;
- класічная і сучасная музыка;
- фатаграфія;
- тэатр;
- выяўленчае мастацтва і рамёствы;
-інш.
Заяўкі прымаюцца да канца верасня 2016 года. Падаць заяўку на кандыдатуру творцы могуць французскія ўстановы, аддзелы культуры французскіх амбасад. Поўная інфармацыя - тут.
Паводле CultureCommunication.gouv.fr.